Фота: catholic.by

Фота: catholic.by

Што да Беларусі, то падарожжа Бэтлеемскага святла па краіне традыцыйна распачцынаецца з галоўнай святыні Гродна — катэдральнай базылікі святога Францішка Ксавэрыя, піша catholic.by.

У пятніцу, 15 снежня, агонь будзе дастаўлены ў мінскую катэдру Найсвяцейшага імя Марыі, а на наступны дзень — у катэдры ў Віцебску і Пінску.

За распаўсюджванне гэтага «святла надзеі» па Беларусі адказны рух каталіцкіх скаўтаў — парафіяльныя групы, якія дзейнічаюць у Гродне, Жодзіне, Івянцы, Мінску і Полацку. Сёлета яны выканаюць сваю місію 15-ы раз.

Бэтлеемскае святло сёлета будзе ўнесена ў больш за 140 рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх парафій. Скаўты аб’едуць амаль усю краіну.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0