Жанчына вельмі хуткім голасам паведаміла артысту, што ён праходзіць па справе падазраваным.

Потым з ім гаварыў мужчына, які прадставіўся ўжо супрацоўнікам Нацыянальнага банка.

У Саладухі спыталі, ці ёсць у яго наяўныя грошы? Той сказаў, што шмат: і ў беларускіх рублях, і ў замежнай валюце.

Пасля гэтага да размовы ўжо па відэасувязі падключыўся «супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь», які нават паказаў сваё фальшывае пасведчанне.

Ён заявіў, што Саладуха павінен сёння паехаць задэклараваць свае наяўныя, таму што заўтра ў яго пройдзе ператрус.

Чалавек гаварыў нібыта з працоўнага кабінета. Саладуха прапанаваў прыехаць да яго на працу, але той адказаў, што «так не паложана».

Сустрэчу ашуканцы прызначылі ў гандлёвым цэнтры на праспекце Дзяржынскага, каб артыст перавёў усе грошы праз інфакіёск, нібыта для далучэння да справы.

Аднак ім, гаворыцца ў сюжэце АНТ, перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі.

«Інтэрнэт-выведка МУС своечасова выявіла падазроную актыўнасць, і спеваку патэлефанаваў сапраўдны міліцыянт», — гаворыцца ў сюжэце. 

«Дзякуй богу жывы-здаровы, і ўсе наяўныя ў цэласнасці», — рэзюмаваў Саладуха.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
31
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0