«Я неўзабаве да вас прыеду. Я ўжо быў у Беларусі і зачараваны вашай краінай. Зберагайце свайго прэзідэнта і сваю свабоду, свой суверэнітэт. Калі вы гэта страціце, то страціце сябе. А беларускі народ — гэта свабодны народ, і за гэта варта плаціць. Свабода важнейшая за ўсё. Беларусь, Расія, Рэспубліка Сербская — міру нам усім», — сказаў Міларад Додзік.

Боснія і Герцагавіна складаецца з дзвюх частак — Федэрацыі Босніі і Герцагавіны (яе насельніцтва — пераважна баснійцы-мусульмане і харваты) і Рэспублікі Сербскай. Калі першая арыентаваная перадусім на Захад, то ў Рэспубліцы Сербскай, якой кіруе Міларад Додзік, моцныя прасербскія і прарасійскія настроі. Неабходнасцю трымаць раўнавагу паміж гэтымі часткамі тлумачыцца непаслядоўнасць дзяржаўнай палітыкі Босніі і Герцагавіны. Абвастрэнне міжнацыянальных адносін у гэтым рэгіёне ў першай палове 1990-х гадоў мела вынікам крывавую вайну з прыкметамі генацыду.

Чытайце таксама: 

«Расейцаў столькі, што Бялград пераўтвараецца ў нейкі Белгарад». Як жывуць беларусы ў Сербіі

Прэзідэнт Сербіі хоча аднавіць сумесныя вучэнні з НАТА

Лукашэнка распавёў, як накарміў Зімбабвэ, і даручыў разабрацца з Сербіяй

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
15
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
15