Уначы па падазрэнні ў забойстве затрымалі 25-гадовага Адама Шчарбакова з Бранска. Паводле даных «Базы», ​​у 2015 годзе ён быў судзімы па артыкулах «Замах на забойства» і «Крадзеж». У 2018 годзе ён напаў на непаўналетнюю, збіў яе арматурай і адабраў сумку — за гэта яму далі 9 гадоў і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.

Шчарбакоў вызваліўся раней за тэрмін, бо падпісаў кантракт з Мінабароны. Некалькі месяцаў ён быў штурмавіком, а пасля збег у Падмаскоўе. Паводле яго слоў, ён сустрэў Рамана Лягойду, калі шукаў грошы і ежу.

На допыце Адам расказаў, што хацеў адабраць у Рамана 100 тысяч. Проста так Лягойда не аддаваў грошы, тады мужчына вырашыў адабраць сілай, пачалася бойка. Нападнік зарэзаў пажылога мужчыну і скінуў яго цела ў яр.

Чытайце таксама:

Пад Масквой жорстка забілі 90-гадовага бацьку кіраўніка прэс-службы РПЦ

За ўдзел у вайне з Украінай Пуцін памілаваў сахалінскага людаеда

Завербаваўся на вайну і выйшаў на волю расійскі сатаніст, які расчляняў падлеткаў. Сядзець ён мусіў яшчэ 7 гадоў

Клас
12
Панылы сорам
5
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1