У Гродзенскім абласным судзе 4 студзеня вынесены прысуд 37-гадоваму праграмісту Аляксандру Яшкіну.

Яго абвінавачцілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
  • арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
  • ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі, піша «Вясна».

Яшкіна затрымалі ў маі 2023 года і да суда змясцілі пад варту.

Паводле матэрыялаў, мужчына размяшчаў каментары, якія «змяшчаюць паклёп і абразы на адрас Лукашэнкі, заклікаў да захопу дзяржаўнай улады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу ў краіне».

Акрамя таго, у жніўні 2020 года мужчына двойчы рабіў данаты ў падтрымку затрыманых.

Вынік суда — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

20 снежня Яшкін быў уключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай» дзейнасці.

Чытайце таксама:

Міколу Статкевіча трымаюць у ПКТ — Байпол

Хворую на лейкоз пенсіянерку перавялі ў калонію

У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» асудзілі чыгуначніка Максіма Кронду

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21