Закон змяшчае некаторыя паслабленні ў рэкламе. Так, павялічаны на гадзіну час для рэкламы піва, слабаалкагольных напіткаў, ігральных устаноў і азартных гульняў. Калі раней такія рэкламныя ролікі можна было трансляваць з 22 гадзіны, то цяпер з 21 гадзіны і, па-ранейшаму, да 7 гадзіны.

Закон цяпер дазваляе рэкламу алкаголю — у начны час, з 22 да 7 гадзіны. 

Разам з гэтым уводзіцца забарона на размяшчэнне рэкламы аб працаўладкаванні і навучанні па-за межамі Беларусі. За адным выключэннем — такую рэкламу можна будзе пабачыць на сайтах арганізацый і ІП, якія займаюцца дзейнасцю, звязанай з працаўладкаваннем па-за межамі Беларусі і аказваюць паслугі на накіраванні на навучанне за межамі краіны. 

З заўважнага таксама тое, што дакумент адмяняе забарону на размяшчэнне рэкламы на шкле цягнікоў метрапалітэна.

Большасць палажэнняў гэтага закона набудуць моц праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

У Беларусі забароняць рэкламаваць працу і вучобу за мяжой

Дзяржманаполію на крамы Duty Free адменяць у Беларусі

Хавайся пад ложак. Да каго прыйдуць з праверкай у першым паўгоддзі

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5