«Адміністрацыя і калектыў глыбока смуткуюць аб яго заўчаснай смерці і выказваюць спачуванні родным і блізкім. Гэта велізарная страта для ўсіх нас. Гэты чалавек быў не толькі таленавітым кіраўніком, але і выдатным чалавекам, які заўсёды быў гатовы дапамагчы і падтрымаць сваіх калегаў. Яго прафесіяналізм і адданасць справе былі неацэнныя для нашай клінікі», — адзначылі калегі Святаслава Савіцкага ў некралогу.

Святаслаў Савіцкі быў доктарам пульманолагам-алерголагам вышэйшай катэгорыі, кандыдатам медыцынскіх навук.

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Харужава Ваўкавыскага раёна. У 1985 годзе на выдатна скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Яго стаж працы ў медыцыне складаў амаль 40 гадоў.⠀

Займаў пасаду галоўнага доктара Гродзенскай абласной бальніцы з 2002 па 2012 год. З лютага 2014 года працаваў дацэнтам кафедры ўнутраных хвароб Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Аўтар 52 навуковых прац, дзвюх манаграфій і аднаго вынаходнцітва. 

У апошнія гады Святаслаў Эдуардавіч вёў кансультатыўны прыём па дыягностыцы і лячэнні бранхіяльнай астмы, сіндрому трахеабранхіяльнай дыскінезіі, сіндрому абструктыўнага апноэ сну, піша «Газета Слонімская».

Чытайце таксама:

У Швейцарыі памёр беларус з палка «Пагоня». Меркавана, яго збілі афрыканскія мігранты

Памёр Яўген Гучок

Беларускі футбаліст памёр ва ўзросце 34 гадоў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
1