Фота: «Вясна»

Фота: «Вясна»

Мінімум 207 чалавек затрымалі па вяртанні ў Беларусь у мінулым годзе. Сярод іх акрамя беларусаў былі грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі, піша «Вясна».

Амаль усіх затрыманых асудзілі да «сутак» і штрафаў за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, «дробнае хуліганства» або за «пікетаванне» нацыянальнай сімволікай.

А мінімум 18 з іх асудзілі паводле крымінальных артыкулаў, 12 з якіх — да калоніі.

Вядома, што часцей за ўсё людзей затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні ладзяць на ўсіх працуючых прапускных пунктах, у тым ліку і на мяжы з Расіяй. Сілавікі высаджваюць беларусаў з рэйсавых аўтобусаў, сустракаюць іх на аўтобусных ці чыгуначных вакзалах, або прыходзяць па іх ужо дадому пасля вяртання. Калі затрыманне адбываецца проста ў пункце пропуску, то чалавека да суда звычайна змяшчаюць у найбліжэйшы РАУС, дзе на яго складаюць пратакол.

Пры гэтым кожны дзень апроч затрыманняў адбываюцца і допыты тых, хто заязджае ў краіну. Праваабаронцам вядома, што пытанні ў супрацоўнікаў мытні або КДБ выклікаюць, напрыклад, штампы ў пашпарце аб наведванні Украіны.

Таксама праз допыты праходзяць тыя, хто ўключаны ў базу сілавікоў «БЕСпорядки» — туды ўносяцца даныя ўсіх затрыманых пасля пачатку пратэстаў у 2020 годзе.

Чытайце таксама:

«Прыйшлі ў «стакан» тармасіць яго, а ён ужо халодны». Некалькі жыццёвых гісторый ад зняволенага на «сутках»

Лявон Вольскі: Я выдатна разумею хлопцаў з Nizkiz, бо жыў такім жыццём не адзін год

Сёння апошні дзень працы камісіі па вяртанні. Чым сканчаліся гісторыі тых, хто звяртаўся туды

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3