Усе кадры сапраўдныя. Аднак у сваёй публікацыі МЗС РФ абвёў руку Зяленскага на плячы Сунака на адным фота і злучыў гэтую абводку з татуіраванай рукой ужо вайскоўца, які абдымае Сунака на другім фота. Тым самым МЗС РФ выдаў руку вайскоўца за руку Зяленскага. Прычым на другім фота сам Зяленскі адышоў і фатаграфуе сваіх візаві, звяртае ўвагу The Insider.

На руцэ вайскоўца відаць некалькі татуіровак, адна з іх — «Бога няма». МЗС РФ суправадзіў свой калаж з чырвонымі кружочкамі подпісам: «Карціна, якая каштуе тысячы слоў: «Бога няма», — абвяшчае татуіроўка. І сапраўды, для бязбожнага кіеўскага рэжыму, неанацыстаў і іх ваяўнічых заходніх спонсараў няма нічога святога. Адсюль піяр-хады на касцях, ганенні на праваслаўных, забойствы журналістаў і г.д.».

«Хлопцы, рукі працуюць не так», — падпісаў фэйк заснавальнік Bellingcat Эліёт Хігінс.

Калаж МЗС РФ

Калаж МЗС РФ

Клас
1
Панылы сорам
37
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3