Яхта «Стэфанія». Фота: Aprask

Яхта «Стэфанія». Фота: Aprask

Французскае агенцтва судовага продажу Agrasc замовіла аўкцыён суперсудна Stefania, якое атрымала ўзнагароду BOAT Design & Innovation 2022. Яхта амаль новая, з наплывам на асноўных рухавіках усяго 200 гадзін і амаль без драпін на корпусе, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на The Maritime Executive.

Яхту Stefania пабудавала Dynamiq, фірма з Манака на карабельні ў Турцыі. Гэта самае вялікае судна караблебудаўніка, яго даўжыня складае 135 футаў (41 метр), і мае характэрны афарбаваны золатам корпус. У інтэр’еры судна ёсць рэдкі карабельны камін.

Яхту Stefania сканфіскавалі падчас расследавання аб адмыванні грошай неназваным беларускім мільярдэрам. Падрабязнасці справы, як і імя беларуса, не раскрываюцца.

Як паведамляецца, судна знайшлі ў Бальё-сюр-Мэр, раскошнай гавані для яхтаў паміж Ніцай і Манака.

25 студзеня яхту прададуць на аўкцыёне ў жывым эфіры, які адбудзецца на верталётнай пляцоўцы Міжнароднага яхт-клубу Антыб. Продаж пазначаны ў каталогу аўкцыяністаў пад назвай «Каб злачыннасць не акуплялася». Чакаецца, што лот атрымае каля 8-10 мільёнаў даляраў. Кошт брокерскай кампаніі за судна толькі ў мінулым годзе быў у дыяпазоне 20 мільёнаў даляраў.

Продажам ад імя Agrasc займаецца аўкцыённы дом De Baecque. Французскае агенцтва па канфіскацыі маёмасці такое ж новае, як і яхта: яно было створана ў 2021 годзе з мэтай цэнтралізацыі і арганізацыі ўсіх канфіскацый актываў праваахоўнымі органамі.

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
2
Абуральна
4