Разам з Ермаловічам Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянціна Татарыцкага.
«Абодва прыступаюць да працы ў новым складзе калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Ермаловіч у ЕЭК зойме пасаду сябра калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні. Татарыцкі будзе працаваць у якасці міністра па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Пра тое, што Ермаловіч і Татарыцкі неўзабаве памяняюць працу, стала вядома пры канцы мінулага года.
Чытайце таксама:
Прызначылі кіраўніка СК па Брэсцкай вобласці
Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі і зрабіў шэраг іншых кадравых змен