Было. Тэлеграм-канал МТЗ

Было. Тэлеграм-канал МТЗ

Работы пачаліся ў 2019 годзе. Цяпер усе мадэлі серыйнага выканання выпускаюцца ў чырвоным колеры. Чорнымі засталіся кабіна, часткі абліцоўвання і асобныя дэталі тыпу кранштэйнаў і мацаванняў.

Будзе. Тэлеграм-канал МТЗ

Будзе. Тэлеграм-канал МТЗ

«Перш за ўсё, перад намі стаяла задача прыбраць шматколернасць. Перавагай чырвонага колеру мы жадаем паказаць, што наш трактар ​​просты ў эксплуатацыі. Акрамя таго, монаколер эканамічна больш апраўданы. Ну і, вядома, чаго хаваць: раней чорны каркас камуфляваў не заўсёды высокую якасць выканання. Чырвоны ж колер дэманструе новы ўзровень арганізацыі вытворчых працэсаў і канчатковага прадукту», — растлумачыў тэлеграм-каналу прадпрыемства начальнік аддзела дызайну Андрэй Забалотны.

Чытайце таксама:

Топ-менеджарам БелАЗа і МТЗ прысудзілі па 11 гадоў зняволення

«Пацаны МТЗ» даюць перад камерай «слова пацана», каб патлумачыць, «што такое добра і што такое дрэнна»

Супрацоўнікі МТЗ на навагоднія святы будуць адпачываць як расіяне

Клас
8
Панылы сорам
6
Ха-ха
31
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
4