Кацярына Пытлева падкрэслівае важнасць свайго ранейшага праекта і пазітыўную дынаміку ў яго развіцці:

«Калі я прыйшла на Маланку крыху больш за тры гады таму, гэта быў невялікі YouTube-канал з аўдыторыяй крыху менш чым у 20К падпісчыкаў, якому было каля двух месяцаў і які мала хто ведаў. І мне радасна, што я сыходжу на піку — рэсурс у сваёй найлепшай форме за ўсе гады існавання, з топавымі праглядамі на двух каналах і ў тыктоку. Цяпер гэта ўжо не блогерства, а паўнавартаснае медыя на некалькі каналаў і з уласным сайтам навін».

Паводле слоў Кацярыны, праца на гэтым рэсурсе «бясцэнны досвед для мяне, я зразумела, што магу ўсё, у тым ліку і з нуля будаваць рэдакцыі, і наладзіць працу так, каб у маленькай каманды былі выходныя».

Канкрэтныя прычыны развітання з рэсурсам яна, аднак, не назвала і патлумачыла: «Не хачу шкодзіць камандзе і праекту, у які я ўклала здароўе, душу і столькі сіл». Адзначыла толькі, што «маёй галоўнай памылкай стала тое, што я блізка да сэрца прыняла гэты праект, забыўшыся, што я ўсяго толькі наёмны працаўнік».

Можна меркаваць, што развітанне было цяжкае, бо Пытлева адзначае, што «мне нават не далі правесці развітальны эфір».

Сама ж яна «адпускае і ідзе далей», падзякаваўшы і прыхільнікам, і нядобразычліўцам, а таксама пажадаўшы ўдачы тым, хто ў праекце застаецца.

«Маё новае жыццё мне ўжо вельмі падабаецца, дыхаю на поўныя грудзі, нарэшце зноў усміхаюся і танчу, так што ўсё да лепшага», — завяршае свой пост Кацярына Пытлева.

Да 2020 года Кацярына Пытлева працавала на БТ, дзе вяла праграму «Дзень у Вялікім Горадзе». Аднак летам 2020-га, у ходзе выбарчай кампаніі, яна публічна выступіла ў падтрымку пераменаў, пасля чаго яе адхілілі ад эфіраў і звольнілі. У канцы 2020-га Пытлева разам з сям'ёй пакінула Беларусь, з'ехаўшы ў Вільню.

Чытайце таксама:

«Галоўнае ў Беларусі»: Кацярына Пытлева запусціла ўласны ютуб-праект

«Хвароба — душ, які змывае з цябе ўсё лішняе». Каця Пытлева і яе шчыры аповед пра рак

Каця Пытлева: У мяне рак

Да Каці Пытлевай другі раз прыйшлі з ператрусам. Стала вядома, у чым яе падазраюць

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
33
Абуральна
3