Першае пакаранне Аляксей атрымаў за тое, што ён на сваёй старонцы ў інстаграме нібыта размясціў лагатып у выглядзе шчыта з гербам «Пагоня», сцягам Украіны, бчб-сімволікай, мячом, касой і лічбамі «1863 — 2022», абрэвіятуру «Батальён Кастуся Каліноўскага», спасылкі на інтэрнэт-рэсурс strana.fand, а таксама тэксты Zerkalo_io і BYPOL.
Паўторна мужчыну пакаралі з-за таго, што ён нібыта размясціў і захоўваў у свабодным доступе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» спасылку на лагатып Tut.by.
Прычым калі ў першым выпадку «правапарушальнік» віну сваю прызнаў, то ў другім ад гэтага катэгарычна адмовіўся.
Чытайце таксама:
Драгічын: экс-палітвязень і былы журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў з 15 сутак