Віцебская прарасійская актывістка лічыць абвінавачванні на свой адрас надуманымі і плануе яшчэ больш заняцца прасоўваннем расійскага парадку дня ў Віцебску.
Маўляў, «па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў».
Як вынікае, у яе забралі тэлеграм-канал, і хоць ён дагэтуль працуе, але посціць у яго не Мірсалімава. Цяперашні кантэнт мае нязвыклы для гэтай дзяячкі фармат малюнкаў-цытат.
Мірсалімава таксама піша, што супраць яе заведзена справа і абраная «мера стрымання», якую яна таксама называе «абсурднай», як і абвінавачанні.
Тым не менш, усё гэта для яе не падстава, каб перастаць прасоўваць надалей расійскі парадак дня:
«Калі не атрымаецца аднавіць свой ТГ-канал, ствару новы і працягну нашу дзейнасць па рэальнай інтэграцыі Расіі і Беларусі, падтрымцы акцый «Несмяротны полк» у РБ, абароне расейскай мовы ў Беларусі, Праваслаўя і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў».
Эльвіра Мірсалімава — адна з вядомых прарасійскіх актывістак.
Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталін — вялікі дзеяч, і прапаноўвала паставіць яму помнік.
Чытайце таксама:
Бондарава ашалела. «Нам скажуць, што гэта народны выбар. Выбару народа няма!»
Прарасійскія актывісты спрабавалі накруціць галасы супраць імёнаў выбітных беларусаў
Закрыўся адзін з ананімных тэлеграм-каналаў умераных лукашэнкаўцаў
Кажется, Марсалимова начинает что-то подозревать.