Арцём Казачэнка
З 10 лютага, трапіўшы ў бальніцу пасля нападу, Арцём Казачэнка быў у рэанімацыі. У апошнія некалькі дзён ягоны стан рэзка пагоршыўся, і выратаваць яго не ўдалося.
Па даных Bild, каля 20:00 украінцы вярталіся дадому, а ў аўтобусе ў іх завязалася сварка са школьнікамі. Калі спартсмены выйшлі з аўтобуса ля чыгуначнага вакзала, падлеткі напалі на іх з нажамі.
Злачынства трапіла на камеры відэаназірання, неўзабаве паліцыя затрымала дваіх падазраваных.
Галоўны з іх — 15-гадовы школьнік нямецка-турэцкага паходжання з Гельзенкірхена. Ён ужо вядомы паліцыі як злачынец, які здзейсніў некалькі нападаў і рабаванняў.
Другі — 14-гадовы школьнік нямецка-грэцкага паходжання з горада Херне, таксама вядомы паліцыі. Першага арыштавалі, другі перададзены апекунам.
Чытайце таксама:
17-гадовага гульца зборнай Украіны па баскетболе зарэзаў нямецкі школьнік — Bild