«25 сакавіка — гэта дзень, калі наш народ адзначае Дзень Волі, свята, што сімвалізуе нашу беларускую адвагу і барацьбу супраць дыктатуры. У гэты дзень мільёны беларусаў на ўсіх кантынентах адзначаюць нацыянальнае свята свабоды. Гэты год стаў асабліва цяжкім. У нашай краіне звыш 1400 нашых сяброў і сёстраў, палітвязняў, якія аддаюць сваю свабоду і жыцці ў барацьбе за нашае права на волю і справядлівасць», — паведамляе Аб'яднаны пераходны камітэт у сацсетках.

Святкаванне пройдзе ў нядзелю, 24 сакавіка.

«24 сакавіка а 14:00 па Варшаве на плошчы Трох Крыжоў пачнецца мітынг з удзелам беларускіх, польскіх, украінскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў. Пасля мы пойдзем маршам да помніка Мікалаю Каперніку, дзе праходзяць нашы традыцыйныя акцыі і далей да Замкавай плошчы, дзе адбудзецца вялікі канцэрт з удзелам вядомых беларускіх артыстаў. Падчас падзеі мы будзем збіраць данаты для падтрымкі нашых палітвязняў.

У гэты момант супольнасці і барацьбы, просім вас далучыцца да арганізацыі сёлета самага маштабнага жывога святкавання Дня волі. У Варшаве тысячы беларусаў, і мы разам моцная сіла», — паведамляе АПК.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0