Лукашэнка паставіў задачу да 9 мая аднавіць дарогі ў краіне. 

«У вас сакавік-красавік, і да 9 мая ўсе дарогі павінны быць адноўлены, — звярнуўся ён да прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі. — Гэта і задача ўрада. Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, няхай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам».

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на якасць работ пры аднаўленні і рамонце дарог.

І абавязкова — каб за гэта быў попыт з выканаўцаў: «Павінен быць вынік. Звярніце на гэта ўвагу. І арганізоўвайце людзей».

Дарэчы, у ліпені 2023 года Лукашэнка загадваў да канца таго года прывесці ў парадак усе дарогі.

Чытайце таксама:

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3