Аб’яднанне было зарэгістраванае ў 1995 годзе, а ў 1996 годзе яго дзейнасць падтрымаў і абяцаў дапамогу Аляксандр Лукашэнка, які нават выдаў свой спецыяльны ўказ на гэты конт, што, як здавалася пацярпелым укладчыкам, гарантуе іх правы.

Пацярпелых укладчыкаў на Беларусі ўжо ў сярэдзіне 90-х было нямала. Фінансавы рынак тады рэгуляваўся слаба, пад выглядам інвестараў у фінансавую сістэму Беларусі зайшлі сумнеўныя элементы з суседніх краінаў, з'явіліся і беларускія фінансавыя «піраміды».

Найбольш вядомая справа фінансавай кампаніі «ФІКО», якая прымала ў грамадзян валюту на абмен па курсе значна вышэйшым за рынкавы, абяцала ўкладчыкам вышэйшыя, чым у банках, працэнты, а таксама адмывала грошы з-за мяжы. На заснавальніцу кампаніі завялі справу, але яна ўцякла за мяжу.

Беларуская дзяржава ўрэшце прызнала свае абавязацельствы перад укладчыкамі збанкрутаваных банкаў, выплаціўшы фізічным асобам — напрыклад, укладчыкам банку «БелБалтыя», каля 18 млн. даляраў, хоць і без працэнтаў, а вось абавязацельствы перад людзьмі, якія аказаліся ахвярамі «фінансавых кампаній», ніхто выконваць не збіраўся.

Гэтыя кампаніі легальна дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі і збіралі грошы з даверлівых грамадзян, абяцаючы высокія працэнты, імпартныя тавары па нізкіх коштах і нават танныя кватэры, абсалютна легальна.

«Фіко», «Гайстрах», «Сэкай» і іншыя кампаніі даўно забытыя беларускай публікай, агулам у 1990-х было 24 такія кампаніі. Цяпер ліквідуюць і аб’яднанне тых, каго яны падманулі.

Чытайце таксама:

Пракуратура ліквідавала «БелаПАН» як юрыдычную асобу

Больш за палову беларускіх аграсядзіб не прайшлі перарэгістрацыю

У Гродне ліквідуюць яшчэ адну літоўскую арганізацыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7