Мсціслаў Чарноў (у цэнтры). Фота: Photo by Mike Coppola/Getty Images

Мсціслаў Чарноў (у цэнтры). Фота: Photo by Mike Coppola/Getty Images

Пра тое, што ў міжнародную тэлеверсію ўручэння «Оскара» не ўключылі ўзнагароджанне ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм», 11 сакавіка паведаміў тэлеканал «Грамадская культура», які транслюе цырымонію ва Украіне, піша «Медуза».

Рэдакцыя канала выказала абурэнне арганізатарам 96-й цырымоніі ўручэння прэмій кампаніі Disney. Канал адзначыў, што летась, калі такую ​​ж узнагароду атрымлівала каманда дакументальнага фільма «Навальны», прамову Юліі Навальнай з тэлеверсіі не выразалі.

Прадстаўнікі Disney адказалі, што асобныя намінацыі і часткі шоу не атрымалася ўлучыць у 90-хвілінную версію для міжнароднай аўдыторыі з-за часавых абмежаванняў.

Пры гэтым у кампаніі адзначылі, што падалі «Суспільне Культура» ліцэнзію на вяшчанне ва Украіне як поўнай версіі цырымоніі, так і скарочанай.

***

«20 дзён у Марыупалі» — дакументальная хроніка жыцця Марыупаля падчас першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Каманда рэпарцёраў Associated Press, у складзе якой былі рэжысёр Мсціслаў Чарноў, фатограф Яўген Малалетка і прадзюсар Васіліса Сцепаненка, на працягу 20 дзён здымалі абложаны расійскімі войскамі горад.

Чытайце таксама:

Дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі» прынёс першы «Оскар» у гісторыі Украіны

Пераможца «Оскара» за фільм пра Марыупаль — той самы аператар, які зняў забойства Тарайкоўскага

«Апенгеймер» — найлепшы фільм, Кіліян Мёрфі — найлепшы акцёр, Эма Стоўн — найлепшая актрыса 

Адзін з самых яркіх момантаў «Оскара»

Фальшыўка рускага авангарду трапіла ў оскараносны «Апенгеймер». У гісторыі ёсць і беларускі след

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
13