Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая, піша «Вясна»

Суд, які доўжыўся з 22 лютага, прызнаў Дзегцярэнку вінаватым ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання і на падставе ч.3 арт. 361-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у даванні сродкаў любым спосабам у мэтах выкарыстання ў тэрарыстычнай дзейнасці, матэрыяльнага забеспячэння і іншай падтрымкі, асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт.361-1 КК, і на падставе ч. 2 арт. 290-1 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2019 №171-З) яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.

Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 100 базавых велічынь (4000 рублёў).

Мабільны тэлефон Дзегцярэнкі канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Чытайце таксама:

На волю выйшлі тры фігуранты справы аб «масавых беспарадках» у Брэсце

Тры гады таму затрымалі гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына

Сілавікі затрымалі адміністратара кампаніі па продажы адзення

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9