Як паведамляе АПК, некаторым беларусам пачалі прыходзіць мэйлы быццам бы ад імя «валанцёрскай службы праекту новага нацыянальнага пашпарта Беларусі» з прапановаю пакінуць персанальныя даныя дзеля «невялікага сумоўя». 

Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета афіцыйна заяўляе, што гэта — чарговы фэйк ад рэжыму, які ставіць на мэту сабраць персанальныя дадзеныя беларусаў. 

У праекце новага нацыянальнага пашпарта Беларусі няма ніякай валанцёрскай службы. 

«Мы не збіраем і не плануем збіраць аніякія персанальныя даныя беларусаў праз інтэрнэт і звязвацца праз Gmail», — гаворыцца ў паведамленні.

Калі вам хтосьці напісаў ад імя Прадстаўніцтва / Кабінета / Офіса / «пашпартнага цэнтра», перад тым як адказваць, зазірніце ў афіцыйныя сацыяльныя сеткі Прадстаўніцтва па замежных справах, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай. Толькі там публікуецца афіцыйная інфармацыя па праекце новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.

Калі ў вас ёсць сумневы, вы заўсёды можаце звярнуцца асабіста ў Прадстаўніцтва па замежных справах праз нашыя афіцыйныя старонкі ў Facebook, Instagram ці напісаць у Telegram, кіруючыся прынцыпамі лічбавай бяспекі, папярэджвае АПК. 

Чытайце таксама:

Што не так з пашпартам «Новай Беларусі» для кэдэбіста, паказаным на АНТ

На АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі» на імя неіснуючага кэдэбіста. Кавалеўскі: У нас яшчэ нават няма ўзораў

«Можа, гэта памылка?» Што кажа пра сваю справу непублічная беларуска, якую за пратэсты будуць судзіць завочна

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2