У Адэсе падзенне абломкаў беспілотнікаў выклікалі пажар на адным з энергаабʼектаў. Некалькі населеных пунктаў засталіся без святла, паведамілі ў Сілах абароны Поўдня. З-за абмежавання падачы электраэнергіі часова спыніў працу электратранспарт.
Колькасць параненых у выніку ўдару па Харкаву напярэдадні вечарам узрасла да двух, удакладніў мэр Ігар Церахаў. Пашкоджаны шматкватэрны дом і школа.
На Херсоншчыне ноччу армія РФ ужыла балістыку і кіраваную авіяцыйную ракету. Ударылі па закансерваваным аграпрадпрыемстве. Загінулых і параненых няма, паведамілі сілы абароны поўдня.
Польшча падымала ў паветра свае знішчальнікі праз расійскія ракеты паблізу мяжы, паведамілі ў аператыўным камандаванні групы Узброеных сіл Польшчы.
Чытайце таксама:
Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS
Зяленскі звольніў свайго даўняга сябра і бізнэс-партнёра
Зяленскі: Украінскім войскам удалося стрымаць расійскі наступ