Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: Белсат

Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: Белсат

«Учора я падала першы пазоў супраць TVP, яшчэ адзін на наступным тыдні. Аднак гэта не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідваюць як смецце», — напісала яна ў фэйсбуку.

«Але яшчэ больш не павінна быць так, каб без асаблівай прычыны хтосьці, у канцы прафесійнай кар'еры, забіраў у яго праект, які быў для яго больш, чым праца, і якому ён прысвяціў 18 гадоў свайго жыцця — адмовіўшыся на яго карысць практычна ад усяго: ад асабістага жыцця, ад забаў, падтрымання сацыяльных адносін. І давайце будзем сумленнымі: толькі дзякуючы такому ўзроўню прыхільнасці гэты праект быў створаны, выжыў і дамогся поспеху, які на самай справе ніхто не адмаўляе…», — дадала яна.

Экс-топ-менеджар «Белсата» перакананая, што так не павінна быць у нармальнай краіне.

Яна гаворыць, што адсуджаныя грошы яна перадасць у фонд «Зона салідарнасці», які падтрымлівае асобныя праекты Белсата.

Агнешку Рамашэўскую-Гузы 12 сакавіка пасля 17 год кіравання «Белсатам» звольнілі з пасады дырэктаркі. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Кіраўніком «Белсата» стаў Аляксей Дзікавіцкі. 

Чытайце таксама:

Дырэктарка «Белсата»: Мяне звольнілі па дысцыплінарным артыкуле

«Што значыць, што мне хопіць кіраваць?» Былая кіраўніца «Белсата» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакінуць канал

«Каманда не будзе аспрэчваць лідарства Дзікавіцкага, але за ім будуць прыглядаць». Ці зменіцца «Белсат» з новым кіраўніком

Кіраўніком «Белсата» стаў Аляксей Дзікавіцкі

Дырэктарку «Белсата» звольнілі пасля 17 гадоў працы

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1