Бажэна Варона. Фота: інстаграм
Бажэна Варона нарадзілася ў Лідзе, але цяпер жыве ў Польшчы, яна ўжо атрымала польскае грамадзянства.
Дзяўчына падала заяўку на ўдзел у конкурсе Miss Polonia яшчэ ў студзені. Тады ж Бажэна прайшла кастынг і выйшла ў паўфінал.
На гэтым этапе ўдзельніцы праводзілі самапрэзентацыю для членаў журы. Бажэна расказала, што нарадзілася недалёка ад польскай мяжы (хоць Ліда ад яе не так ужо і блізка, за 120 кіламетраў), а яе дзядуля хадзіў у адзін клас з вядомым польскім спеваком Чэславам Неманам (той нарадзіўся ў Старых Васілішках на Шчучыншчыне). А яшчэ дзяўчына згадала, што недалёка ад яе радзімы, на Наваградчыне, нарадзіўся Адам Міцкевіч.
Бажэна паспела папрацаваць у журналістыцы, а цяпер заканчвае вучобу на крыміналістку. У дзяўчыны ёсць свой падкаст, на які яна запрашае псіхолагаў. Да таго ж, Бажэна любіць спяваць — яна нават удзельнічала ў папулярным польскім шоу.
Для журы дзяўчына выканала песню Polskie Kwiaty і скарыла дырэктара конкурсу сваім голасам. Па рашэнні журы ўраджэнка Беларусі, такім чынам, выйшла ў фінал.
Miss Polonia — гэта галоўны нацыянальны конкурс прыгажосці ў Польшчы. Пераможца прадставіць краіну на конкурсе «Міс Свету».
Чытайце таксама:
Беларуская Папялушка: як маладая юрыстка з Гародні Бажэна Ярэміч робіць агаламшальную кар'еру
У Наваполацку прайшоў конкурс «Мара нафтаначкі». Як гэта было ФОТА
Карону Міс Свету атрымала чэшская ўдзельніца
Беларускую ўдзельніцу конкурсу «Міс Еўропа — 2024», якая абразіла ўкраінку, звольнілі з працы