Google Earth

Google Earth

Да такой высновы прыйшоў эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке, які вывучыў запісы з месца баёў за апошнія 10 дзён.

Раней ён паведамляў, што пасля падзення Аўдзееўкі УСУ занялі абарону па лініі Бердычы — Сямёнаўка — Арлоўка — Тоненькае — Першамайскае. Цяпер УС РФ перайшлі яе ў некалькіх месцах. З-пад Тоненькага яны прасунуліся каля 3 км на захад у бок Уманскага. На поўнач ад Першамайскага яны прайшлі каля 2 км у напрамку Нятайлава.

«За апошнія дзесяць дзён расейскія сілы ўварвання прасунуліся далей на захад ад Аўдзееўкі. Найбольш значнае прасоўванне ў Першамайскім, паміж Тоненькім і Уманскім і ў Сямёнаўцы», — піша Ропке.

Чытайце таксама:

Як працуе заградатрад у расійскай арміі ВІДЭА

Украінцы адбілі пад Аўдзееўкай адну з самых буйных танкавых атак за ўвесь час вайны ФОТА

Шайгу ўручыў зорку героя генералу, які паклаў тысячы салдат пры захопе Аўдзееўкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7