Фота: «Вот так»

Фота: «Вот так»

Белгарадскі валанцёр Аляксандр Дземідзенка памёр у СІЗА 5 красавіка. Пра гэта паведамляе «Вот так» са спасылкай на крыніцу ў атачэнні мужчыны.

З пачатку поўнамаштабнай вайны Аляксандр дапамагаў украінскім уцекачам ездзіць на радзіму. Ён праводзіў іх да мяжы, прымаў у сябе дома.

17 кастрычніка 2023-га Дземідзенку побач з адзіным памежным пераходам, які працаваў, затрымалі чачэнскія расгвардзейцы. Тады валанцёр дапамагаў вярнуцца на радзіму ўкраінцы з анкалогіяй. Праз тры дні Аляксандра прывезлі дадому, родныя заўважылі ў яго на целе сляды збіцця.

Пасля некалькіх ператрусаў і адміністрацыйных арыштаў Аляксандра адправілі ў СІЗА. У яго дома нібыта знайшлі гранату, узрывальнік для аскепкавай гранаты і мінны ўзрывальнік. Яго абвінавацілі ў незаконным захоўванні зброі. Родныя лічаць, што гаворка ідзе пра зброю часоў Другой сусветнай вайны, якую Аляксандр знайшоў на сваім участку.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
15