Краснагораўка знаходзіцца ў 20 км на захад ад Данецка каля вёскі Стараміхайлаўка. Да вайны ў горадзе жылі каля 15 000 чалавек.

Мяркуючы па кадрах з месца падзей, расійскія войскі ўвайшлі туды на бронетэхніцы з паўднёвага ўсходу з-пад Мар'інкі, перайшоўшы чыгуначную лінію, паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке, які вывучыў відэазапісы бітвы.

«Пакуль не з'явяцца доказы зваротнага, даводзіцца меркаваць, што Расія паспяхова высадзіла дзясяткі салдат на поўдні Краснагораўкі і цяпер займае некалькі жылых раёнаў на поўдзень і на поўнач ад праезду», — піша Ропке.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9