Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

У канцы сакавіка Польшча раптоўна забараніла ўвозіць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра. Чым выкліканая такая забарона, як яна будзе дзейнічаць і на каго распаўсюджвацца — нічога з гэтага польскія ўлады не паведамілі. Але вось што на запыт Deutsche Welle адказалі ў Міністэрстве фінансаў Польшчы.

Уведзеную забарону там назвалі «эфектыўнымі мерамі па выкараненні практыкі абыходу санкцый». Як можна зразумець з афіцыйнага адказу, Беларусь разглядаецца як «краіна высокай рызыкі», вядомая тым, што дапамагае абыходзіць санкцыі. У ведамстве спаслаліся на рэгламент Рады ЕС ад 2014 года, які забараняе «свядомы і наўмысны ўдзел у дзейнасці» па абыходзе санкцыйных абмежаванняў. Неабходнасць даваць на мяжы даведку ад вытворцы аўтамабіля тлумачаць патрабаваннямі мытнага кодэкса.

DW таксама прасіла адказаць, чаму забарона распаўсюджваецца менавіта на аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра, па якой прычыне гэтая мера ўводзіцца менавіта зараз і закранае толькі экспарт у Расію. Падрабязнасці па гэтых пытаннях польскія ўлады не паведамілі.

Чытайце таксама:

Перагоншчыкі люксавых аўто знайшлі новы маршрут, каб дастаўляць санкцыёнку ў Расію ў абыход Беларусі

У Германіі ў машыне з Беларусі везлі 269 тысяч еўра

Польшча перастала выпускаць у Беларусь люксавыя аўто па просьбе Латушкі?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3