Фота: dneprovec.by

Фота: dneprovec.by

Інвестар лічыць, што пагадненне Вялікабрытаніі і Беларусі аб садзейнічанні і абароне інвестыцый павінна дапамагчы яму ў атрыманні кампенсацыі за страты, якія ўзніклі пасля адклікання прэферэнцый для працы сонечнай электрастанцыі.

Сонечная электрастанцыя магутнасцю 109 МВт была здадзена ў эксплуатацыю ў Чэрыкаўскім раёне на Магілёўшчыне ў 2021 годзе. Агульная сума інвестыцый у праект ацэньвалася ў 170 млн даляраў. Аднак у 2022 годзе ў Беларусі быў прыняты закон, які прыпыніў прымяненне павышаючых каэфіцыентаў да тарыфаў на электрычную энергію з аднаўляльных крыніц і абавязацельствы дзяржавы купляць энергію, якая імі выпрацоўваецца.

Працаваць на новых умовах інвестар адмовіўся, таму электрастанцыю адключылі ад дзяржаўнай энергасістэмы. Замоўца інвестпраекта, кампанія «Солар Лэнд», пазбавілася доступу да аб'екта. Тады інвестар паспрабаваў вярнуць грошы за пастаўку абсталявання і праектныя работы. Беспаспяховасць спробы пацягнула ліквідацыю «Солар Лэнд».

Цяпер на маёмасць кампаніі накладзены арышт. Такія актывы, як высакавольтныя сістэмаўтваральныя лініі і падстанцыя напружаннем 110 кВ, сталі ўласнасцю Беларусі.

У сакавіку 2024 года саму электрастанцыю выставілі на аўкцыён за 79,75 млн рублёў. Аднак ахвотных купіць аб'ект пакуль не знайшлося.

Чытайце таксама:

Арыштаваную самую буйную сонечную электрастанцыю Беларусі не змаглі прадаць, бо нікому не трэба

Арыштавалі і выставілі на продаж самую магутную ў Беларусі сонечную электрастанцыю

Былы ўладальнік сонечнай электрастанцыі ў Магілёўскай вобласці падаў пазоў супраць Лукашэнкі і не толькі

Клас
13
Панылы сорам
10
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
17