Паліцыю перш за ўсё цікавяць грамадзяне Беларусі, Украіны і Грузіі. У органах лічаць, што супрацоўнікі-замежнікі дапамогуць вызначыць спецыфіку злачыннасці ў асяроддзі іх суайчыннікаў, а таксама вызначыць культурныя асаблівасці пражывання ў Польшчы нацыянальных дыяспар, паведамляе rmf24.pl.
У штабе польскай паліцыі лічаць, што з-за прытоку мігрантаў у сувязі з вайной ва Украіне структура крымінальнага свету ў краіне зменіцца. Замежнікі, як лічыцца, змогуць дапамагчы разабрацца ў новых рэаліях.
Разглядаецца магчымасць працаўладкавання замежнікаў як на штатныя пасады, так і на пасады кансультантаў. Рашэнняў па гэтым пытанні пакуль не прынята, паліцыя будзе вывучаць замежны вопыт.
Чытайце таксама:
Элітныя расійскія хакеры спрабавалі пашкодзіць французскую ГЭС, але пераблыталі яе з вадзяным млыном
Польскія чыноўнікі маглі перадаць звесткі пра беларусаў у амбасаду Беларусі. У чым прычына?