Скрыншот: blizko.by
Нядзіўна, што напярэдадні Вялікадня ў продажы на інтэрнэт-барахолках зʼявіліся спецыяльныя прапановы. Беларусы прадаюць шалупіну. Цэны вывучыў партал blizko.by.
Прадаюць шалупіну і маленькімі пакуначкамі, і вялікімі мяшкамі. Сярэднюю цану вылічыць складана. Аднак ёсць цікаўныя прапановы. Напрыклад, Наталля з Барысава прадае 50-грамовы пакет шалупіны за 2,5 рубля. Жыхар Мінска Уладзімір прапануе аддаць пакет за 1,5 рубля, вага шалупіны невядомая.
Мінчанка Ната просіць за 60-грамовы пакецік 5 рублёў. Атрымліваюцца, што кілаграм такой шалупіны будзе каштаваць 80 рублёў. Пры гэтым прадавец прапануе дастаўку на дом.
Ёсць і больш выгадныя прапановы. Вераніка з Берасця прапануе вялікі мяшок за 10 рублёў з дастаўкай у Мінск.
Цыбулю ў беларускіх крамах можна купіць за 2,2-2,8 рубля за кілаграм.
Чытайце таксама:
Страшны Вялікдзень у Лунінцы: падрабязнасці неверагоднай і трагічнай гісторыі
Папа прызначыў у Беларусі новага біскупа. У Гродзенскай дыяцэзіі чакаюцца перамены?