Азнаямленне з абвінавачаннем. Фота: паліцыя Варшавы

 Азнаямленне з абвінавачаннем. Фота: паліцыя Варшавы

Разбураныя вуллі падчас абходу знайшоў супрацоўнік музея. Пяць вулляў аказаліся спустошаныя, рамкі — паламаныя, а пчаліныя семʼі загінулі. З 20 пчаліных семʼяў, якія жылі на тэрыторыі музея, загінулі тры, стан астатніх правяраюць. 

Аб здарэнні паведамілі паліцыі.

Афіцэры вывучылі доказы. Высветлілася, што злачынцы ўзялі вогнетушыцелі і разбілі імі вуллі. 

«Гэтае месца, дзе праводзяцца адукацыйныя заняткі і курсы пчалярства, а мёд з пчальніка выкарыстоўваўся для кулінарных майстар-класаў, якія праводзяцца ў нашым музеі. Пчолы аказваюць вялікі ўплыў на экасістэму і на наша жыццё. Мы не можам апісаць, якая шкода была нанесена гэтым актам вандалізму», — напісалі супрацоўнікі музея ў фэйсбуку. 

Разбураны вулей. Фота: Музей палаца караля Яна III у Вілянуве

Разбураны вулей. Фота: Музей палаца караля Яна III у Вілянуве

Падчас расследаванняў высветлілася, што вуллі разбурылі падлеткі. Абоім па 13 год. Хлопец — грамадзянін Беларусі, дзяўчынка — з Украіны. Іх затрымалі і дапыталі. Свае паводзіны дзяўчынкі растлумачылі тым, што ім захацелася пакаштаваць мёду. 

Падлеткам выставілі абвінавачанні ў знішчэнні маёмасці і парушэнні закона аб ахове жывёл. Іх далейшы лёс вырашыць суд па сямейных справах.

Чытайце таксама:

Акторка Крысціна Дробыш: Вытрымала ў эміграцыі месяц і вярнулася ў Мінск. Але вытрымала ў ім толькі месяц

Польскія чыноўнікі маглі перадаць звесткі пра беларусаў у амбасаду Беларусі. У чым прычына?

У Варшаве ўручылі першую беларускую музычную прэмію ў эміграцыі

Клас
4
Панылы сорам
46
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
33