Увечары 17 красавіка на 466-м км Маскоўскай чыгункі — паміж станцыямі Краснае і Гусіна ў Смаленскай вобласці побач з беларускай мяжой — заўважылі падпаленую рэлейную шафу.
Паводле звестак Astra, невядомыя падпалілі адразу дзве рэлейныя шафы. Яны выгарэлі поўнасцю. Яшчэ адна была ўзламаная.
У выніку затрымаліся пасажырскія цягнікі.
12
1
1
0
0
0