Зяленскі і Байдэн. Фота: AP
«Дэмакратыя і свабода заўсёды будуць мець значэнне ў свеце і ніколі не пацерпяць паражэння, пакуль Амерыка будзе дапамагаць іх абараняць. Жыццёва важны законапраект аб дапамозе ЗША, прыняты сёння Палатай прадстаўнікоў, дапаможа прадухіліць распаўзанне вайны, захавае тысячы і тысячы жыццяў і зробіць абодва нашы народы мацнейшымі.
Справядлівы мір і бяспека могуць быць дасягнуты толькі дзякуючы сіле» — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі выказаў спадзяванне, што законапраекты будуць падтрыманыя ў Сенаце і накіраваныя на разгляд прэзідэнту Байдэну. «Дзякуй, Амерыка!»
25
0
1
0
0
1