З пачатку 2024 года на пяць тысяч беларусаў склалі пратаколы за шум у кватэры. Шумнае баўленне часу — адна з самых распаўсюджаных прычын канфліктаў паміж суседзямі, паведамілі ў МУС.

У міліцыі заклікалі беларусаў тэлефанаваць па нумары 102, калі суседзі шумяць і адмаўляюцца супакойвацца. Міліцыянты раяць запісваць на камеру шум і перадаваць запісы ў органы.

За парушэнне Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі ў перыяд з 23 гадзін да 7-й раніцы Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых — на сёння гэта 1200 рублёў. Тых, хто парушае сістэматычна, могуць выселіць без прадастаўлення іншага жылля.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0