Леанід Волкаў пасля нападу. Фота: t.me/ioannZH

Леанід Волкаў пасля нападу. Фота: t.me/ioannZH

На Волкава напалі 12 сакавіка. Невядомыя разбілі акно яго машыны, распылілі ў твар слёзатачывы газ, а затым пачалі біць палітыка малатком. Паплечніку Аляксея Навальнага ўдалося ўцячы і выклікаць паліцыю. Нападнікі ўцяклі, але праз тры тыдні іх знайшлі.

Выданне Rzeczpospolita даведалася, як сілавікі выйшлі на тых, хто нападаў. Аказалася, яны самі сябе выдалі. Падчас нападу яны кінулі адзін аднаму некалькі польскіх слоў. Акрамя таго, яны падключаліся да мабільнай сеткі з польскіх нумароў. Супаставіўшы факты, польскім і літоўскім сілавікам удалося ўстанавіць нападнікаў. Адзін з іх, дарэчы, віну не прызнае.

Паводле звестак прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, напад на Волкава замовіў грамадзянін Беларусі, які быў завербаваны расейскімі спецслужбамі. Расследаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Беларусь не атрымлівала ад Польшчы інфармацыі пра затрыманне беларуса па справе нападу на Волкава — МЗС

«Выпалім жалезам». Туск паведаміў, што напад на паплечніка Навальнага заказаў беларус

Падазраваныя ў нападзе на Волкава — грамадзяне Польшчы

У Польшчы затрымалі двух чалавек, якіх падазраюць у збіцці расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні

Клас
48
Панылы сорам
11
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1