З канца лютага ў СІЗА-1 судзяць былога мытніка Яўгена Гурыновіча. Яго пачалі судзіць з былымі калегамі Уладзімірам Журомскім і Віктарам Новікам яшчэ ў кастрычніку мінулага года ў Мінгарсудзе. Іх абвінавачвалі адразу па 11 складах злачынстваў, у ліку ў «здрадзе дзяржаве».

У канцы лютага ў электронным раскладзе з'явіліся звесткі пра тое, што справа ў дачыненні да Гурыновіча выдзеленая ў асобную вытворчасць і слухацца яна будзе ў СІЗА-1, піша «Вясна».

Нядаўна праваабаронцам удалося даведацца, што такая мера звязаная з яго станам здароўя. Паводле інфармацыі «Вясны», у Яўгена сур'ёзныя праблемы са здароўем, а менавіта міжпазваночная грыжа, праз якую ён не можа доўга сядзець і стаяць. У сувязі з гэтым яго справу вылучылі ў асобную вытворчасць і разглядалі па месцы ўтрымання зняволенага.

Па справе Гурыновіча на «Валадарцы» прайшлі больш за дзесяць працэсаў. Апошні працэс па справе быў 15 сакавіка.

Чытайце таксама:

Два гады пазбаўлення волі і 120 тысяч рублёў кары нібыта за супрацоўніцтва з «Белсатам»

Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродне

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1