Эканамічны суд Віцебскай вобласці
У 2019 годзе прадпрыемства набыло двухпавярховы цагляны будынак адной сельскай школы, а ў 2020-м годзе — падобны будынак іншай школы.
Сумы пакупак былі сімвалічнымі — 26,78 рублёў за адну і 56,70 рублёў за іншую. Але, мабыць, попыт на будынкі новаму ўласніку знайсці так і не ўдалося. Ён не пачаў там прадпрымальніцкай дзейнасці.
Таму былы ўласнік, а гэта ўпраўленне па адукацыі райвыканкама, вырашыў скасаваць здзелку і абавязаць пакупніка выплаціць няўстойку.
І тут галоўнае. Няўстойку пракурор ацаніў у 107 тысяч рублёў для першага будынка і 241 тысячу рублёў для другога.
26 сакавіка Эканамічны суд Віцебскай вобласці пастанавіў: выплаціць каля 350 тысяч рублёў няўстойкі, дзяржпошліну і вярнуць будынкі.
Чытайце таксама:
Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету
Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах