Кіраўнік расійскіх «паломнікаў» Сяргей Суслаў на акупаваным Данбасе
Вядома, што ў Сянне дырэктар школы №1 Аляксандр Ладыжын прымусіў больш за сто вучняў старэйшых класаў сустрэцца з Сяргеем Суславым, лідарам «аўташэсця», якое стартавала з Магадана ў 2017 годзе.
Ужо сем гадоў «трыадзіны хрэсны ход» на «газелях» і «ўазіках» ездзіць па розных гарадах Расіі і нават заязджае ў іншыя краіны. Першапачатковая група падзялілася на тры часткі, а актывісты возяць па розных гарадах ужо тры копіі нібыта Святога Крыжа, знойдзенага ў Сахоцкім балоце ў Іванаўскай вобласці ў 1423 годзе. Акрамя крыжоў, яны возяць абразы Багародзіцы, цара Мікалая Другога і свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага.
Аснова вельмі спецыфічнага нават для Праваслаўнай царквы вучэння гастралюючых «паломнікаў» — гэта «воля Божая аб стварэнні Расіі». А крэда самога Сяргея Суслава апісана ў ягоных сацсетках: «Слава Госпаду за ўсё! За Пуціна! За Расію! За Ісуса Хрыста і матухну Багародзіцу!»
У лютым гэтага года «аўтамабільнае малітоўнае шэсце» ездзіла па акупаваных Расіяй тэрыторыях Данбаса, а праваслаўныя актывісты «асвячалі» абразамі снайперскія вінтоўкі і ахвотна фатаграфаваліся са зброяй.
Кіраўнік расійскіх «паломнікаў» Сяргей Суслаў на акупаваным Данбасе
Цяпер свой светапогляд «паломнікі» імкнуцца перадаць школьнікам у Віцебскай вобласці з блаславення Віцебскай епархіі.
Чытайце таксама:
На вайне ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Ізвестій»