Іпаліт Служэнка крайні злева
3 студзеня гэтага года ноччу, будучы нападпітку, кікбаксёр пабіўся з незнаёмым хлопцам недалёка ад мясцовага бара.
На бойку прыбеглі сілавікі. Служэнка нанёс удар кулаком аднаму з амапаўцаў, ды так, што ў таго зляцеў берэт. Хлопца скруцілі, а экспертыза паказала ў яго ап'яненне ў 1,8‰.
У ізалятары Іпаліт быў тры дні, а затым яшчэ на 5 дзён яму далі ўтрыманне пад вартай.
Судзілі Іпаліта ў першай палове красавіка па двух артыкулах (гвалт у дачыненні да супрацоўніка сілавых структур і хуліганства), але надта строга караць не сталі — далі два гады «хіміі». Вызвалілі чэмпіёна адразу ж у будынку суда.
Чытайце таксама:
У Полацку пачалі судзіць чэмпіёна Беларусі па кікбоксінгу
Дваіх беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах
Фатограф Аляксандр Васюковіч атрымаў хатнюю хімію — і з'ехаў з Беларусі