Брэст 13 верасня. Фота: МУС

Брэст 13 верасня. Фота: МУС

Абодвух абвінавачаных асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Вядома, што іх судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце.

Такім чынам, на гэты момант вядома ўжо пра 137 чалавек, якіх асудзілі па «карагоднай справе» паводле крымінальнага артыкула, калі 13 верасня 2020 года людзі ў Брэсце прайшліся маршам па горадзе, спыніліся на праезнай частцы на скрыжаванні бульвараў і праспекта Машэрава, стаялі там і спявалі песні, частка вадзіла карагод.

Сілавікі разагналі акцыю, упершыню ў гісторыі Брэста ўжыўшы для гэтых мэтаў вадамёт. Многіх пратэстоўцаў спачатку асудзілі паводле арт. 23.34 КаАП (тады гэта быў артыкул за так званае «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства»). Але потым распачалі справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Чытайце таксама:

На волю вышлі палітзняволеныя Леў Цяліпка і Раман Гваздзёлка

Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года

«Іх цікавіла, ці працаваў я на СБУ, бо ездзіў у Бахмут». Фатограф Аляксандр Васюковіч пра вайну, прысуд і выезд з Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3