Фота: Andrew Medichini, File / AP

Фота: Andrew Medichini, File / AP

У верасні злачынец сам здаўся паліцыі ў Чэхіі, бо, паводле ўласных сцвярджэнняў, спалохаўся за сваю бяспеку, піша Bild.

Адвакат Міхаэль Фогель заявіў: «З газетных паведамленняў ён даведаўся, што гэта наперсны крыж Папы Рымскага. Ён баяўся, што іншыя могуць яго ўкрасці. Таму ён аддаў яго сябру, каб той схаваў яго».

Раней абвінавачаны спрабаваў прадаць крыж. «Адзін дылер прапанаваў яму 18 еўра, але гэта было занадта мала для яго», — кажа адвакат. Згодна з даследаваннем, матэрыяльны кошт скрадзенага складае каля 800 еўра. Крыж зроблены з пазалочанага срэбра.

«Мемарыяльная вартасць», верагодна, складае пры гэтым каля 50 000 еўра.

Папа Бенедыкт пры жыцці падарыў гэты крыж роднаму прыходу ў Траунштайне, дзе ён і быў выстаўлены з 2020 года.

Чытайце таксама:

Памёр Папа Бенедыкт XVI

Ціхі геній Папы Бенедыкта XVI

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0