Іна Бабачэнка. Скрыншот відэа СТБ.

Іна Бабачэнка. Скрыншот відэа СТБ.

Чыноўнікі задумаліся аб увядзенні дзяржаўнай атэстацыі або ліцэнзавання для блогераў, інфлюенсераў і коўчаў, якія прадаюць свае курсы ў інтэрнэце.

З такой ідэяй у эфіры СТБ выступіла намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Іна Бабачонак.

Паводле яе слоў, «узровень самаабароны» ад няякасных паслуг у інтэрнэце не ва ўсіх грамадзян высокі. Таму яго павінна забяспечваць дзяржава — прынамсі ў сферах адукацыі, аховы здароўя, псіхалогіі і гэтак далей.

«Калі мы кажам, што павінны быць пэўныя атэстацыі, акрэдытацыі, ліцэнзавання, іншыя ахоўныя інструменты.

І тут нават справа не ў тым, у якой форме будзе ажыццяўляцца гэты від дзейнасці — ІП, юрыдычная асоба або самастойная прафесійная дзейнасць, — а ў тым, як будуць дапускацца да ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці. Гэта значыць да прадастаўлення адпаведнай паслугі або выканання такой працы», — паразважала Бабачонак.

Яшчэ адзін момант, які абмяркоўваюць чыноўнікі, гэта падаткаабкладанне блогераў. Першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко лічыць, што трэба распрацаваць зразумелую сістэму аплаты падаткаў для працуючых у Інтэрнэце.

«Для такой катэгорыі, якая працуе праз інтэрнэт, трэба прапанаваць вельмі просты спосаб выплаты падаткаў, інакш пракантраляваць немагчыма. З улікам таго, што гэта дыстанцыйна, іх вялікая колькасць, падатковага інспектара да кожнага не прыставіш. Як зрабіць кантрольную закупку, таксама незразумела. Таму там лічбавыя платформы, якія мяркуюць частку свайго даходу заплаціць, павінна быць празрыстасць», — адзначыў Кійко.

На яго думку, новыя ўмовы неабходна ўлічваць у законе, у тым ліку атрыманне блогерамі данатаў.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1