Уладзімір Кара-Мурза. Фота: AP

Уладзімір Кара-Мурза. Фота: AP

Адзначаецца, што Уладзімір Кара-Мурза быў прызнаны найлепшым у намінацыі «каментар» за некалькі публікацый у раздзеле «меркаванні» ў газеце The Washington Post, якія выйшлі са студзеня па кастрычнік 2023 года. Гэтыя каментары прысвечаныя вайне Расіі супраць Украіны, апазіцыянеру Аляксею Навальнаму, магчымасці палітычных пераменаў у Расіі і іншым актуальным тэмам, піша Deutsche Welle.

Прысуд у 25 гадоў, вынесены Уладзіміру Кара-Мурзе ў красавіку 2023 года, гэта самы працяглы турэмны тэрмін, які калі-небудзь прызначаўся за крытыку Пуціна.

Да прысуду палітык правёў пад вартай год, хоць абарона настойвала, што ён не можа па стане здароўя ўтрымлівацца ў СІЗА.

30 студзеня 2024 года Кара-Мурзу перавялі ў адзінае памяшканне камернага тыпу (АПКТ) у папраўчай калоніі №7 (ПК-7) у Омску. Умовы ўтрымання ў АПКТ лічацца самымі строгімі. Сям'я і адвакаты апазіцыянера заяўляюць, што ён пакутуе на палінейрапатыю праз дзве спробы атруціць яго, у якіх падазраюць спецслужбы РФ. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Уладзіміра Кара-Мурзу палітвязнем. Чальцы Кангрэсу ЗША заклікалі Белы дом унесці расійскага палітыка ў спіс «незаконна затрыманых».

19 красавіка 2024 года праваабарончы праект «Першы аддзел» паведаміў са спасылкай на жонку зняволенага Яўгену Кара-Мурзу, што яе мужа збіраюцца супраць волі этапаваць з Омска ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Вярхоўнага суда ў касацыі на прысуд. Па словах Яўгеніі Кара-Мурзы, прымусовае этапаванне ў Маскву, якое можа заняць некалькі месяцаў, азначае, што родныя ў найбліжэйшы час страцяць сувязь з Уладзімірам.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0