Яраслаў Новікаў

Яраслаў Новікаў

Затрыманы ў лютым у Арменіі беларус Яраслаў Новікаў атрымаў статус уцекача ў гэтай краіне. Пра гэта «Медыязоне» паведаміў юрыст Араік Папікян.

Новікаў з'ехаў з Беларусі вясной 2023 года. Жыў у Грузіі і выехаў у Арменію, каб зрабіць балгарскую візу — у Грузіі яму гэта не ўдалося.

Яго затрымалі ў Арменіі 2 лютага пры перасячэнні мяжы з Грузіяй. Беларусь абвясціла яго ў міждзяржаўны вышук СНД па абвінавачванні ва ўхіленні ад вайсковай службы (артыкул 435 КК). 4 лютага суд у Арменіі ўзяў Новікава пад варту на 40 дзён для перадачы беларускім уладам. Беларус звярнуўся па палітычны прытулак.

Чытайце таксама:

У Арменіі затрымалі ўхіліста ад войска з Беларусі. Яго могуць выслаць на радзіму

Апеляцыйны суд Арменіі прызнаў законным арышт беларуса, затрыманага на запыт Беларусі за ўхіленне ад службы ў арміі

Беларус, якога арыштавалі ў Арменіі праз вышук на радзіме, перадаў ліст з турмы

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1