Вярхоўная Рада. Фота: РБК-Украіна

Вярхоўная Рада. Фота: РБК-Украіна

Сёння Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб мабілізацыі некаторых катэгорый зняволеных. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Паводле вынікаў галасавання:

«за» прагаласавалі 279 народных дэпутатаў;
«супраць» — 0;
«устрымаліся» — 40.

Мабілізавацца з турмы не змогуць:

  • дэпутаты;
  • частка топ-карупцыянераў;
  • вінаватыя ў цяжкіх злачынствах. Гаворка ідзе, напрыклад, пра забойствы, згвалтаванні.

Законапраект прадугледжвае мабілізацыю, а таксама вайсковую службу па кантракце зняволеным падчас ваеннага становішча.

У тым жа ліку законапраект прадугледжвае ўмоўна-датэрміновае вызваленне ад адбыцця пакарання, адпаведна, з наступнай службай па кантракце. Каб мабілізавацца, акрамя жадання асуджанага, неабходна і рашэнне суда.

Згодна з законапраектам, такім чынам могуць прызваць да 26 тысяч чалавек, а таксама 50 тысяч тых, хто ўжо адбыў пакаранне.

У Расіі зняволеным можна было запісацца на вайну ва Украіне фактычна адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Прычым спачатку вербавалі толькі ў ПВК «Вагнер», а потым пачалі адпраўляць непасрэдна ў расійскія войскі ва Украіне.

Чытайце таксама:

Намеснік кіраўніка ГУР: Украіна не зможа перамагчы Расію толькі на полі бою

Літва следам за Польшчай гатова дапамагчы Украіне вярнуць мужчын прызыўнога ўзросту

МЗС Украіны даручыла ўсім консульствам прыпыніць аказанне консульскіх паслуг для мужчын 18—60 гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0