Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). Фота: BELPOL, старонка Укантакце Васіля і ютуб-канал Васіля

Ларыса, Васіль і Павел Прохаравы (злева направа і зверху ўніз). Фота: BELPOL, старонка Укантакце Васіля і ютуб-канал Васіля

У раскладзе судоў з'явілася імя Васіля, Ларысы і Паўла Прохаравых. Пра іх затрыманне стала вядома ў снежні 2023-га.

Дачку Анастасію, якую затрымлівалі разам з імі, падобна, судзіць не будуць.

Уся сям'я жыла ў вёсцы Грабоўка Гомельскага раёна — яна за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 25 кіламетраў ад Гомеля.

Васілю Прохараву 54 гады. Ён родам з горада Чарнобыль, у якім знаходзілася сумна вядомая атамная электрастанцыя. Прохараў служыў у дэсантных войсках. Потым працаваў на будоўлях і падпрацоўваў грузаперавозкамі, а таксама вёў невялікі блог.

Васіль Прохараў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Васіль Прохараў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У блогу Васіль распавядае пра свае вандроўкі ў Чарнобыльскую зону, асаблівасці працы і свой быт. 

Вядома, што ён пацярпелы ў аварыі на ЧАЭС.

Ягонаму сыну Паўлу 27 гадоў. Ён нарадзіўся ў Грабоўцы. Вядома, што хлопец працаваў на будоўлі. 

Павел Прохараў на велапрабегу ў Гомелі. Фота з канала Васіля Прохарава ў YouTube

Павел Прохараў на велапрабегу ў Гомелі. Фота з канала Васіля Прохарава ў YouTube

Ларыса Прохарава — зусім непублічны чалавек. Яна нарадзілася ў 1975 годзе ў Грабоўцы, дзе пражыла ўсё жыццё. Працавала санітаркай у мясцовай лякарні.

Ларыса Прохарава. Фота: BELPOL

Ларыса Прохарава. Фота: BELPOL

З імі разам па справе праходзяць Фёдар Аксененка і Руслан Прахарэнка. Пра іх нічога невядома.

Групу абвінавачваюць па чытарох артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК).

Невядома напэўна, каго з іх вінавацяць па якім артыкуле. «Гомельская Вясна» паведамляла, што за «здраду дзяржаве» затрымлівалі менавіта Прохаравых. Суд пачнецца 20 мая ў Гомельскім гарадскім судзе.

Чытайце таксама:

У Гомелі за «здраду дзяржаве» затрымалі ўсю сям'ю

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Стала вядома, у чым вінавацяць дыджэя з Кобрына з украінскім пашпартам. Ён знік больш за год таму

Клас
12
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
67