Bild

Bild

Да канца сакавіка УС РФ прарвалі гэтую лінію і прасунуліся на захад. УСУ занялі абарону ў наступных сёлах на захад, першае з якіх — Уманскае. Цяпер расейскія войскі ўвайшлі і ў яго. На помніку загінулым у Другой сусветнай вайне ўстанавілі чырвоны сцяг СССР з сярпом і молатам, паведамляе эксперт Bild Юліян Ропке.

Уманскае на карце пазначана каардынатамі. Фота: Maps.google.com

Уманскае на карце пазначана каардынатамі. Фота: Maps.google.com

«Расійскае войска ўварвання прарвала ўкраінскую лінію абароны на захад ад Арлоўкі і паставіла савецкі сцяг у цэнтры Уманскага. Паўднёвая і заходняя часткі вёскі, мяркуючы па ўсім, пакуль застаюцца пад кантролем украінскай арміі. Частка кадраў сведчыць аб разлютаваных атаках на ўкраінскія акопы на ўсход ад Уманскага і адыход украінскіх войскаў на захад па паўночным баку возера каля вёскі», піша Ропке.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
23