Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійская армія раніцай 10 мая пачала новую хвалю наступальных дзеянняў на харкаўскім кірунку.

Па словах прэзідэнта Украіны, УСУ сустрэлі непрыяцеля войскамі, брыгадамі і артылерыяй.

«Важна, што яны могуць павялічваць і падцягваць яшчэ сілы на гэтым кірунку і гэта факт, але нашы вайскоўцы, ваеннае камандаванне ведалі пра гэта і разлічвалі свае сілы для таго, каб сустрэць агнём ворага. Цяпер ідзе жорсткая бітва на гэтым кірунку», — цытуе Зяленскага УНІАН.

Украінскі лідар адзначыў, што УСУ ў сем-восем гадзін раніцы сустрэлі расійскае войска артылерыйскім агнём. Зяленскі распавёў, што на некаторы час абаронцам Украіны ўдалося спыніць ворага.

Мінабароны Украіны і ўлады Харкаўскай вобласці раней пацвердзілі, што расейскае войска спрабуе адціснуць УСУ ад мяжы. Па словах чыноўнікаў, украінцы трымаюць пазіцыі.

Чытайце таксама:

Расія спрабуе наступаць на Харкаў. Гаворыцца аб інтэнсіўных баях

Мінабароны Украіны пацвердзіла спробы Расіі прарваць лінію абароны на поўначы Харкаўскай вобласці

Расія можа неўзабаве пачаць наступ на Валчанск, што за 70 км ад Харкава

label.reaction.like
11
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
7